Грып адтэрмінаваў канцэрт “Будзьма”

Канцэрт з нагоды году грамадзка-культурніцкай кампаніі “Будзьма”, які быў абвешчаны на 7 лістапада ў памяшканьні Тэатру беларускай драматургіі, пераносіцца на пазьнейшы час.
Прычына – вялікая колькасьць хворых як сярод арганізатараў і ўдзельнікаў сьвята, так і сярод тых, хто набыў на яго квіткі ці атрымаў запрашальнікі. Пра гэта паведаміла адна з каардынатарак кампаніі “Будзьма” Ніна Шыдлоўская.

Новая дата канцэрту будзе паведамлена дадаткова, а квіткі на яго застаюцца сапраўднымі, сказала спадарыня Шыдлоўская. Месца правядзеньня таксама не мяняецца.