Беларусы праектуюць аграгарадкі ў Вэнэсуэле

Прэзыдэнт Венэсуэлы Уга Чавэс ухваліў генпляны разьвіцьця гарадоў, распрацаваныя беларускімі спэцыялістамі.
Паводле БелаПАН, намесьнік міністра архітэктуры і будаўніцтва Беларусі Ўладзімір Малец паведаміў журналістам сёньня на адкрыцьці выставы "Будэкспа. Восень-2009":

"Літаральна тыдзень таму прэзыдэнт Вэнэсуэлы быў праінфармаваны аб нашых напрацоўках па генплянах гарадоў, яны былі прыняты... Гэтая работа праходзіць у штатным рэжыме...Мы ня гонімся за колькасьцю. Галоўнае — рэалізаваць першы праект", — падкрэсьліў намесьнік міністра.

Тэрміны будаўніцтва, паводле яго слоў, будуць залежаць ад вэнэсуэльскага боку.

Акрамя таго, будуць рэалізаваны праекты будаўніцтва мікрараёна ў Каракасе і шэрагу аграгарадкоў.