Суд у Швайцарыі адмовіўся вызваліць пад заклад кінарэжысэра Рамана Палянскага. Ён палічыў, што той можа пакінуць краіну і пазьбегнуць далейшага судовага перасьледу.
Чакаецца, што неўзабаве суд можа прыняць рашэньне аб экстрадыцыі 76-гадовага рэжысэра ў ЗША. Амэрыканскае правасудзьдзе абвінавачвае Палянскага ў тым, што ён меў сэксуальныя адносіны з 13-гадовай дзяўчынкай у 1977 годзе.
Раман Палянскі – грамадзянін Францыі, які вырас ў Парыжы, быў арыштаваны ў верасьні пры спробе прыехаць на кінфэстываль у Цюрыху. З заклікам вызваліць знакамітага рэжысэра выступілі дзясяткі кінэматаграфістаў сьвету.
Прапануем Вашай ўвазе з сайту рускай службы Радыё Свабода:
Творцы рэальнасьці ў барацьбе за Палянскага
Палянскі дзяржаўнай важнасьці