Беларусь ужо ня першая

Беларусь дзеліць толькі чацьвёртае-пятае месцы сярод краінаў СНД па прыросьце валавога ўнутранага прадукту (ВУП) за першае паўгодзьдзе 2009 году.

З прыростам 0,3% яна значна саступае Ўзбэкістану (8,2%), Азэрбайджану (3,6%) і Таджыкістану (2,8%). Аднолькавыя зь Беларусьсю паказчыкі мае Кыргызстан. Такія афіцыйныя дадзеныя падае Статыстычны камітэт СНД.