Частка Ўкраіны можа адысьці да Беларусі

Як паведамляе агенцтва УНИАН, прычынай таму стала зьмена рэчышча Дняпра на Чарнігаўшчыне, у выніку чаго вада адрэзала 660 гектараў зямлі Любецкага пасялковага савету.
Менавіта ў гэтым раёне мяжа паміж Беларусьсю і Ўкраінай праходзіць па берагавой паласе Дняпра.

Інтэнсіўнае разбурэньне грунтова-гравійнай памежнай паласы назіралася цягам красавіка-ліпеня.

Цяпер на Чарнігаўшчыне ўмацоўваюць дняпроўскія берагі, каб рэчышча не пасунулася яшчэ далей.