Шэраг заходніх СМІ прысьвяцілі свае публікацыі Швэцыі і кіраўніку швэдзкага МЗС Карлу Більту. Ад 1 ліпеня гэтая краіна старшынюе ў Эўрапейскім Зьвязе, і менавіта на плечы эўрапейскай дыпляматыі, паводле амэрыканскай New York Times, што далей то болей узвальваюцца “складаныя праблемы дачыненьняў паміж Масквой і былымі савецкімі рэспублікамі”.
Менавіта з Карлам Більтам, які неаднойчы жорстка крытыкаваў Менск за стан правоў чалавека ў Беларусі, а таксама з генсекам ЭЗ Хавіерам Салянам і эўракамісарам Бэнітай Фэрэра-Вальднэр мае сустрэцца 28 ліпеня кіраўнік беларускага МЗС Сяргей Мартынаў. Паводле заяваў ведамства Більта, у часе свайго старшынства ў ЭЗ Стакгольм мае намер актывізаваць дыялёг паміж Брусэлем і Менскам, аднак толькі ў тым выпадку, калі Менск прыме “правільныя рашэньні”.
У сваім артыкуле пра кіраўніка МЗС Швэцыі Карла Більта, вядомага просталінейнасьцю выказваньняў — выданьне New York Times піша, што гэты дыплямат лічыцца адным з найбуйнейшых экспэртаў у галіне міжнародных спраў, хоць адначасна ён і ня вельмі папулярны ў самых розных колах. Напрыклад, ёння надта даспадобы тым урадам, якія пакідаюць без адказу пытаньні правоў чалавека. “Яго стасункі з Расеяй увогуле вельмі кепскія”, — сказаў пра свайго сябра-дыплямата швэдзкі палітык, сацыял-дэмакрат Урбан Алін.
Летась Більт параўнаў тактыку Расеі ў вайне з Грузіяй з нацыстоўскай тактыкай у часе Другой усясьветнай вайны. Таксама ён назваў вынікі выбараў у Беларусі “у корані бруднымі”.
Ня надта папулярны Більт і сярод некаторых сваіх калегаў — міністраў краін ЭЗ. Выданьне цытуе аднаго з экспэртаў Эўрапейскай Рады па міжнародных дачыненьнях у Лёндане (ECFR): “Карл Більт вельмі адкрыты і кажа значна разумнейшыя рэчы, чым большасьць іншых міністраў замежных спраў”. Францыя ды Нямеччына неаднойчы крытыкавалі швэдзкага дыплямата за яго жорсткасьць, найперш у дачыненьні да Расеі.
Сам Карл Більт, выступаючы днямі ў Стакгольме, заявіў, што палітыка ЭЗ можа быць эфэктыўнай толькі ў тым выпадку, калі Брусэль ведае, чаго хоча. “Калі пачынаць зь ніадкуль, ёсьць небясьпека трапіць у нікуды”, — падкрэсьліў Більт.
Як зазначае New York Times, Більт мае 6 месяцаў, каб паказаць, на што ён здатны.
Паводле амэрыканскага інтэрнэт-выданьня The Epoch Times, “Швэцыя павінна накіраваць намаганьні Эўропы на паляпшэньне сытуацыі на ўсходняй мяжы ЭЗ… Яе ўрад мае вагу і магчымасьці, неабходныя для дасьледаваньня сытуацыі ў былых савецкіх рэспубліках, каб даць рады асноўнаму пытаньню — пытаньню бясьпекі…”
Спасылаючыся на дадзеныя экспэртаў Эўрапейскай Рады па міжнародных дачыненьнях у Лёндане (ECFR), выданьне зьвяртае ўвагу на шматлікія праблемы, якія апошнім часам напаткалі гэты постсавецкі рэгіён. Сярод іх, у прыватнасьці, і тая ізаляцыя, якую з боку багацейшых суседзяў з краін ЭЗ адчуваюць грамадзяне Беларусі, Украіны, Малдовы. Яшчэ некалькі гадоў таму беларусы, украінцы, малдаване маглі наведваць суседнія зь імі заходнія краіны. Аднак пасьля ўступу ў ЭЗ краін Балтыі, а таксама Польшчы, Чэхіі, Славаччыны, Вугоршчыны, Баўгарыі ды Румыніі, заходнія мяжа для іх зачыніліся. Адна зь нямногіх межаў, якая сёньня застаецца адкрытай для Беларусі, Украіны, Малдовы, — гэта расейская. Паводле экспэртаў, гэта дазваляе Маскве захоўваць у рэгіёне свой уплыў, які можа выкарыстоўвацца як у добрых, так і ў дрэнных мэтах.
Экспэрты ECFR папярэджваюць Брусэль пра магчымыя “згубныя наступствы”, якія могуць напаткаць ня толькі рэгіён, але і ЭЗ, калі ня даць рады тамтэйшаму становішчу як мае быць, піша The Epoch Times.
Менавіта з Карлам Більтам, які неаднойчы жорстка крытыкаваў Менск за стан правоў чалавека ў Беларусі, а таксама з генсекам ЭЗ Хавіерам Салянам і эўракамісарам Бэнітай Фэрэра-Вальднэр мае сустрэцца 28 ліпеня кіраўнік беларускага МЗС Сяргей Мартынаў. Паводле заяваў ведамства Більта, у часе свайго старшынства ў ЭЗ Стакгольм мае намер актывізаваць дыялёг паміж Брусэлем і Менскам, аднак толькі ў тым выпадку, калі Менск прыме “правільныя рашэньні”.
У сваім артыкуле пра кіраўніка МЗС Швэцыі Карла Більта, вядомага просталінейнасьцю выказваньняў — выданьне New York Times піша, што гэты дыплямат лічыцца адным з найбуйнейшых экспэртаў у галіне міжнародных спраў, хоць адначасна ён і ня вельмі папулярны ў самых розных колах. Напрыклад, ён
Карл Більт ня надта даспадобы тым урадам, якія пакідаюць без адказу пытаньні правоў чалавека.