Міліцыя разагнала летнік “Правага альянсу”

Лягер быў арганізаваны непадалёк ад мястэчка Бобр Крупскага раёну.

У мінулую нядзелю на месца летніка “Правага альянсу” прыйшлі людзі ў цывільным і міліцыянты. Яны спачатку перапісалі прозьвішчы прысутных, а потым загадалі пакінуць месца пад пагрозай затрыманьняў. Каля 20 ўдзельнікаў летніку былі вымушаныя разьехацца.

Мэтай летніка быў ня толькі адпачынак, але і лекцыі аб гісторыі і культуры Беларусі.