Пікет плянавалася правесьці на плошчы Бангалор, якая адведзеная менскімі ўладамі для падобных акцый. Мэта пікету – агітацыя моладзі за здаровы лад жыцьця.
Лідэр “Правага альянсу” Юрась Карэтнікаў паведаміў “Свабодзе”, што гарадзкія ўлады не дазволілі акцыю, якая мела б выразна непалітычны характар.