Вашынгтон вітае вызваленьне Эмануіла Зельцэра

Прадстаўнік дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША Іэн Келі (Ian Kelly) заявіў, што Злучаныя Штаты вітаюць крок афіцыйнага Менску.
Келі: "Мы разумеем, што прэзыдэнт Лукашэнка падпісаў указ аб памілаваньні спадара Зэльцэра. Як вы ведаеце, Дзяржэпартамэнт і наша пасольства ў Менску заўсёды дамагаліся вызваленьня спадара Зэльцэра паводле гуманітарных меркаваньняў. Мы вітаем гэтую навіну і рады, што яго вызваленьне зьдзейсьнілася”.

Прадстаўнік Дзярждэпартамэнту дадаў, што ЗША яшчэ маюць пэўныя пытаньні наконт некаторых дзеяньняў беларускіх уладаў, але далейшая палітыка будзе ўлічваць сёньнешняе рашэньне.