Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эмануіл Зэльцэр прыпыніў галадоўку


Пра гэта паведаміў адкават Зьміцер Гарачка. Ён ўдакладніў, што галадоўка прыпыненая да 30 чэрвеня. Адвакат адмовіўся камэнтаваць прычыны такога рашэньня



Зьняволены ў магілёўскай калёніі грамадзянін ЗША Эмануіл Зэльцэр галадаў ад 8 чэрвеня. Такім чынам ён пратэставаў супраць дзеяньняў Менскага гарадзкога суду, якія не прадстаўляў адміністрацыі калёніі дакумэнты, якія неабходныя для разгляду пытаньня пра амністыю, перадае БелаПАН.

Эмануіл Зэльцэр падпадае пад амністыю, абвешчаную ў сувязі з гадавінай вызваленьня Беларусі.

23 чэрвеня Генэральны пракурор Беларусі Рыгор Васілевіч выказаў меркаваньне, што разгляд справы пра амністыю Э.Зэльцэра зацягнуўся. “Мы праверым, чаму зацягваецца разгляд справы”, — паабяцаў Васілевіч.

Эмануіл Зэльцэр быў арыштаваны ў сакавіку 2008 году і праз 5 месяцаў асуджаны на 3 гады зьняволеньня паводле абвінавачаньня ў камэрцыйным шпіянажы і падробцы дакумэнтаў. Асуджаная разам з Зэльцэрам ягоная сакратарка Ўладлена Функ (Брускова), якая атрымала год турмы, у сакавіку 2009 году вышла на волю.

Марк Зэльцэр, які жыве ў Нью-Ёрку, мяркуе, што ягоны брат стаў ахвярай інтрыг вакол спадчыны памерлага грузінскага алігарха Бадры Патаркацышвілі. Паводле Марка Зэльцэра, на гэтую спадчыну прэтэндуе расейскі алігарх-уцякач Барыс Беразоўскі, які нібыта справакаваў арышт Зэльцэра. Барыс Беразоўскі адмаўляе сваю датычнасьць да гэтай справы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG