Дзіцячае "Эўрабачаньне-2010" пройдзе ў Менску

  • БелаПАН
Міжнародны дзіцячы конкурс песьні "Эўрабачаньне-2010" адбудзецца ў Менску. Адпаведнае афіцыйнае паведамленьне Эўрапейскага вяшчальнага саюзу (ЭВС) атрымала 8 чэрвеня Белтэлерадыёкампанія.

Шоў адбудзецца ў беларускай сталіцы 20 лістапада 2010 года. Хатнім вяшчальнікам усіх мерапрыемстваў дзіцячага "Эўрабачаньня-2010" вызначаная Белтэлерадыёкампанія.

На правядзеньне конкурсу першапачаткова прэтэндавалі некалькі краінаў. Пасля першых слуханьняў назіральнай рады вяшчальнага саюза ў лютым 2009 года ў фінале засталіся тры краіны — Беларусь, Расея і Мальта.

5 чэрвеня ў Кіеве адбылося паседжанне назіральнай рады ЕВС, на якім краіны-фіналісткі паказалі свае прэзентацыі. У выніку рашэньне было прынята на карысьць Беларусі. Месцам правядзення вызначаны спартовы комплекс "Менск-арэна".