Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трусік па-беларуску. Тыдзень з блогерам Budimir’ам


Будзімір
Будзімір
“АБЛОГА. ТЫДЗЕНЬ З БЛОГЕРАМ” — летні праект сайту “Свабоды”, аўтарскі агляд самых цікавых публікацый, камэнтароў, дыскусій у беларускай блогафэры ад вядомых блогераў. Пяць разоў на тыдзень.

На гэтым тыдні цікавосткі ў фрэнд-стужцы, суполках Жывога журналу і іншых плятформаў шукаў і камэнтаваў Budimir. На наступным тыдні дзяжурства па “Аблозе” пяройме Czerniec.


“Чароўнага трусіка” пераклалі на беларускую

Спачатку цікавы працяг учорашняй тэмы незвычайна папулярнай у сеціве песьні ўдзельніка адборачнага дзіцячага конкурса “Эўрабачаньне” Юры Дземідовіча “Чароўны трусік”.

Пісьменьнік Сяргей Балахонаў зрабіў пераклад песьні “Чароўны трусік”, папулярнасьць якой у блогасфэры набірае ўсё большыя абароты, на беларускую мову. Ён піша:

На хвалі ўсеагульнай гістэрыі што да песьні “Белый кролік” Юрыя Дземідовіча я вырашыў паддацца спакусе і зрабіць беларускую інтэрпрэтацыю гэтага гіта. Дзіўна, што ні адна з падрыўных радыёстанцый яшчэ не абвесьціла конкурс на лепшы беларускі пераклад ;) Я пастараўся прыўнесьці ў тэкст нацыянальны калярыт (блакітныя піхты былі заменены на белыя, якія растуць у Белавежскай пушчы) і пэўны пазытыў (чароўны трусік у перакладзе не малюе нолік). Адным словам, вось ён пераклад:


Чароўны трусік

Этыс! Атыс! Аніматыс!
Этыс! Атыс! Аматыс! (2 р.)

Недзе там у пушчы глухой
Пасярод белых піхт, у суквецьці дзівос
Проста жыве, проста песьні пяе.
Хто б вы падумалі?..
Хто б вы падумалі?..
ЧАРОЎНЫ ТРУСІК!
ЧАРОЎНЫ ТРУСІК!

Чароўны трусік
Выводзіць крэйдай плюсік,
Пэнснэ надзявае,
Латынь вывучае.

Чароўны трусік
Выводзіць крэйдай плюсік,
Латынь вывучае,
Вершы складае.

Чароўны трусік
Выводзіць крэйдай плюсік,
Вершы складае,
На скрыпачцы грае.
Чароўны трусік
Выводзіць крэйдай плюсік,
На скрыпачцы грае,
Сумуе па маме.

Этыс! Атыс! Аніматыс!
Этыс! Атыс! Аматыс! (2 р.)

А-а-а-а-а-а-а-а
А-а-а-а-а-а-а (2 р.)
Этыс! Атыс! Аніматыс!
Этыс! Атыс! Аматыс! (2 р.)
Этыс! Атыс! Аніматыс!
Чароўны трусік!
Этыс! Атыс! Аматыс!
Чароўны трусік!
Этыс! Атыс! Аніматыс!
Этыс! Атыс! Аматыс!
Чароўны трусік!


Камэнтары чытачоў:

Чароўны трусік гэта Той-Каго-Не-Называюць, Весьнік Пачатку Канца, Адзінае Ўвасабленьне Вершнікаў Апакаліпсысу, Прарок Усеагульнага Зьнішчэньня і Вечнай Пустэчы, вось хто такі Чароўны трусік!

— Эх, апярэдзіў мяне літаральна на пару гадзінак!
Толькі плюсік мы з мужам забракавалі, бо гэта надта пазытыўна і па-дзіцячаму. Нолік — гэта вечнасьць, канец, нішто, бясконцасьць… Гэта страшная казка. Пра трусіка, які, магчыма, памёр і сумуе ў Чароўным лесе па маме.

Прапаную захаваць:) “Трусік чароўны! Малюе нулік чырвоны” Праўда, гэта ўжо хоррар :))


***
Паўстаньне жывёл супраць гуманоідаў

У суполцы minsk_by адбылася чарговая слоўная сутычка паміж абаронцамі жывёлаў ды іхнымі непрыяцелямі:

А калі зграя бадзяжных сабакаў загрызе дзіцёнка каго-небудзь з абаронцаў, як ён на гэта будзе глядзець? Дзіцёнак сам вінаваты?

— А калі гэта будзе не зграя сабак, а зграя раённага быдла? а калі… а калі… а калі… Статыстыка сьведчыць, што верагоднасьць быць пакусаным хатнім сабакам вышэйшая, чым бадзяжным. А верагоднасьць быць пабітым чалавекам, мяркую, яшчэ вышэй.

— Дарэчы, я нічога ня маю супраць усыпленьня гопнікаў.

— Аааа… :) Толькі-ж гопнікі могуць вас з вашай пазыцыяй самога “усыпіць”, :) а вось каты-сабакі за сябе не пастаяць…

— А хрушкі на сьфінафэрмах? Што калі раптам яны ўсьвядомяць, дзеля чаго іх гадуюць і што іх чакае ў будучыні? Што тады будзе? Бунт? Разбураць фэрму дазваньня і пачнуць вынішчаць расу гуманоідаў, якія цягам вякоў няволілі і нішчылі сьвінскую папуляцыю?

— Ёсьць яшчэ час перайсьці на соевыя сасіскі :)

— Насамрэч я б баяўся на месцы карэйцаў. Калі сабакі аднойчы зразумеюць, што ў бальшыні краінаў да іх ставяцца пазытыўна і толькі ў адной Карэі іх ядуць (адна справа, калі вораг проста цябе забівае, а іншая — калі ён яшчэ і з’ядае цябе пасьля гэтага), бедныя-бедныя будуць тыя карэйцы… Карацей, добра, што ані хрушкі, ані іншыя зьвярушкі так нічога і не зразумелі. Жывуць сабе як нічога ніякага.


***
Паўстаньне бульдазэрыста супраць уладаў

Блогер zelanton прыгадаў, што ўчора споўнілася пяць гадоў з таго дня, калі Марвін Джон Хімэер па мянушцы “Killdzozer” адпомсьціў кампаніі Mountain Park за тое, што яна, у тандэме з адміністрацыяй гораду, усімі праўдамі і няпраўдамі спрабавала адабраць у яго зямлю. На якой месьцілася ягоная аўтамайстэрня.

Пабудаваўшы браніраваны бульдозэр, Джон зруйнаваў ім будынак адміністрацыі заводу і вытворчыя цэхі. Пасьля рушыў у горад. Дзе разбурыў будынкі банку, газавае кампаніі, мэрыі, офіс гарадзкога савету, пажарнай аховы, некалькі жылых будынкаў, якія належылі мэру. Карацей, усё, што мела дачыненьне да мясцовых уладаў.



“Sometimes, як ён выказаўся ў сваіх занатоўках, reasonable men must do unreasonable things”.

Падрабязьней пра гэтую гісторыю можна прачытаць тут .

***
Памяці Ўладзімера Фурса

Тацяна Ялавая ў сваім блогу разьвіталася з Уладзімерам Фурсам, прафэсарам ЭГУ, які быў знакавай постацьцю ў беларускай філязофіі. А для яе — кіраўніком дыплёмнай працы і “кумірам, на якога імкнулася раўняцца”. Ва ўзросьце 45 гадоў ён нечакана памёр.

Шчырыя спачуваньні жонцы, родным, блізкім.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG