Расейцы хочуць 12 малаказаводаў

Беларусь гатова разгледзець пытаньне аб продажы Расеі шэрагу малакаперапрацоўчых прадпрыемстваў.

Першы намесьнік міністра сельскай гаспадаркі і харчаваньня Беларусі Надзея Каткавец заявіла Інтэрфаксу, што расейскі бок накіраваў сьпіс з 12-ці беларускіх прадпрыемстваў, на якіх хацеў бы атрымаць долю ва ўласнасьці.

Аднак беларускі бок ня згодны з тым, каб расейцы проста выкупілі акцыі прадпрыемстваў.

"Мы разглядаем магчымасьць, каб расейцы прыходзілі сюды з інвэстыцыямі, усталёўвалі абсталяваньне і выраблялі ў нас прадукцыю”,- сказала Надзея Каткавец.