Мытня прапусьціць дабро толькі на 200 эўра

Дзяржаўны мытны камітэт зьнізіць норму бязмытавага ўвозу з 1000 эўра да 200 эўра бліжэйшым часам.

Пра гэта заявіў старшыня ДМК Аляксандар Шпілеўскі.

“200 эўра – гэта норма, якая існуе ў суседніх краінах, прыкладам, ва Ўкраіне”, - цытуе Інтэрфакс словы Шпілеўскага.

“Мы лічым, што гэта палепшыць эканоміку нашай краіны”, - перакананы ён.

Шпілеўскі таксама зазначыў, што памежны бізнэс, увоз тавараў пагражае прамысловасьці Беларусі.