Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Горадня: на мытні маюць беларускамоўныя блянкі, адказ далі па-беларуску


Сяргей Астраўцоў, Горадня Ці паступалі дэклярацыі на беларускай мове на мытню гарадзенскага чыгуначнага вакзалу?

Мы на гарадзенскім чыгуначным вакзале. З Горадні ходзіць электрычка да памежнай станцыі Кузьніца, яна ходзіць некалькі разоў на дзень, і гэта польская электрычка. Я хачу высьветліць, ці зьявіліся дэклярацыі на беларускай мове…

Раней дэклярацыі можна было атрымаць адразу перад уваходам у залю мытнага догляду. Цяпер, як вядома, усім пасажырам афармляць іх неабавязкова. Мытнік заўсёды сам пытаецца, ці ёсьць вам што дэкляраваць, і толькі тады выдае блянкі.

Падымаюся вышэй, туды, дзе знаходзіцца мытня і цікаўлюся наконт беларускамоўных дэклярацый.

Мытніца: “Так, канешне, такія дэклярацыі паступілі, яны ёсьць”.

Карэспандэнт: “Можна паглядзець?”

Мытнік (па-беларуску): “Калі ласка, паглядзіце”.

Мытная дэклярацыя — “запаўняецца кожнай асобай, дасягнуўшай шаснаццацігадовага ўзросту”, у яе заносяцца “зьвесткі аб асобе”, “зьвесткі аб наяўнасьці багажу”, “зьвесткі аб наяўнасьці тавару”.

Мытнік: “Ёсьць у нас яны заўжды. Хто як хоча афармляе. Ёсьць на замежных мовах — на нямецкай, на ангельскай. Але найбольш афармляюць дэклярацыі на расейскай”.

Карэспандэнт: “А такіх выпадкаў не было, калі нехта захацеў расейскую дэклярацыю запоўніць на беларускай мове, і ў яго ўзьніклі ў зьвязку з гэтым праблемы?”

Мытнік: “Не, увогуле на гэты конт не было праблемаў”.

Мы атрымалі вось такі камэнтар у дзяжурнага на мытні на гарадзенскім вакзале, ды яшчэ — на беларускай мове:

Карэспандэнт: “Скажыце: раней, калі дэклярацыі трэба было запаўняць абавязкова, на вакзале былі блянкі толькі на расейскай мове, вам гэта не перашкаджала, ці не ўзьнікала праблемаў з мытнікамі?”

Малады спадар: “Ды, не: папросту пішаш па-беларуску і ўсё”.

Карэспандэнт: “А мытнікі, якой была іхняя рэакцыя, ці не было ніякай рэакцыі?”

Малады спадар: “Не, праблемаў ніякіх сапраўды не было, яны ж таксама вучыліся ў нашых школах, вывучалі беларускую мову. Табе давалі дэклярацыю на расейскай мове, ты пішаш на беларускай і ўсё. Але гэта вельмі прыемна, калі ў рэшце рэшт праз столькі год у нашай незалежнай краіне зьявіліся блянкі мытных дакумэнтаў на беларускай мове”.

У.Пехцераў: Беларускамоўныя дэклярацыі цяпер маюць усе мытні, 24.09.2007 Ці атрымае беларуская мова апеку ад уладаў?, 20.09.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG