Затрыманы Арцём Дубскі

Арцём Дубскі

У Асіповічах міліцыя затрымала актывістаў Маладога Фронту Арцёма Дубскага і Тацяну Касінчук. Іх абвінавачваюць у тым, што яны напісалі на сьцяне “Свабоду Аўтуховічу”.
Маладзёнаў адвезьлі ў мясцовым РАУС для далейшага разьбіральніцтва.

Нагадаем, Арцём Дубскі разам з паплечнікамі трымае галадоўку на знак салідарнасьці з арыштаванымі ваўкавыскімі прадпрымальнікамі Мікалаем Аўтуховічам, Юрыем Лявонавым, Уладзімерам Асіпенкам.