Вондра: Лукашэнка наўрад ці прыедзе ў Прагу

Аляксандар Вондра

Так заявіў за тыдзень да адкрыцьця ўстаноўчага саміту ЭЗ “Усходняе партнэрства” намесьнік прэм’ер-міністра Чэхіі Аляксандар Вондра.

Запрашэньне, падобнае да беларускага, — не для прэзыдэнта, а для краіны, — перададзенае таксама і ў Кішынэў.

Вондра дадаў, што 7 красавіка ў Празе, акрамя кіраўнікоў краін-чальцоў ЭЗ, лідэраў Украіны, Армэніі, Азэрбайджану, Грузіі, чакаюць вышэйшых дзяржаўных асобаў з Казахстану, Туркмэністану, Турэччыны ды іншых транзытных краін, празь якія пройдзе трубаправод Nabucco. Праз гэты газаправод будзе ажыцьцяўляцца пастаўка газу з Касьпійскага рэгіёну ў Эўропу. У праскім саміце таксама возьмуць удзел і кіраўнікі Эўракамісіі — Жазэ Мануэль Барозу і Хавіер Саляна.

Тым часам афіцыйны Менск яшчэ не пацьвердзіў, хто канкрэтна ўзначаліць беларускую дэлегацыю ў Празе.

Шэраг кіраўнікоў краін-чальцоў ЭЗ не выключаюць, што гэта ўсё ж можа быць беларускі прэзыдэнт.