У Карме скралі вянкі ахвярам Чарнобылю

Сёньня беларускія апазыцыйныя палітыкі Сяргей Калякін, Анатоль Лябедзька і Анатоль Ляўковіч наведваюць Гомельшчыну. У першай палове дня ў райцэнтры Карма яны ўсклалі кветкі і вянкі да мэмарыялу адселеным вёскам. На вянках была чорная стужка з надпісам “Памятаем Чарнобыль”.

Пакуль спадары Калякін, Лябедзька і Ляўковіч гутарылі зь людзьмі, раздавалі ім газэты “Народная воля” і “Товарищ”, нехта невядомы скраў з мэмарыялу вянкі. Госьці зь Менску мусілі зьвярнуцца ў Кармянскі райвыканкам і мясцовы РАУС , напісаць адпаведную заяву.

І толькі што “Свабода” атрымала паведамленьне: вянкі вярнулі на месца супрацоўнікі мясцовай жыльлёва-камунальнай гаспадаркі. Зроблена гэта было пасьля таго, як да пошуку далучыўся старшыня Кармянскага райвыканкаму Васіль Яцэвіч.