Беларускі гастарбайтэр загінуў у Маскве

На паўднёвым захадзе Масквы, у раёне Ленінскага праспэкту ў вагоне - бытоўцы на будаўнічай пляцоўцы кампаніі “Балтвестстрой” знойдзена цела 18-гадовага беларускага гастарбайтэра.

Як высьветлілася, нябожчык меў часовую рэгістрацыю ў Санкт-Пецярбурзе.

Пра труп у міліцыю паведаміла адміністрацыя будоўлі. Пры першым вонкавым даглядзе прыкметаў гвалтоўнай сьмерці знойдзена не было. Міліцыя распачала крымінальную справу.