Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Пецярбургу забіты беларускі гастарбайтэр


У Пецярбургу, у раёне Лігаўскага праспэкту знойдзенае цела 24-гадовага грамадзяніна Беларусі.


Паведамляецца, што малады чалавек памёр ад вялікай страты крыві: у яго было шмат колата-рэзаных ранаў.

Па факце забойства гарадзкая пракуратура распачала крымінальную справу, паведамляе пецярбурская інтэрнэт-газэта Фонтанка.ру.

Паводле сьледзтва, малады беларус прыехаў у Расею на заробкі. Пазаўчора разам зь сябрам ён адпачываў у начным клюбе “Мэтро”, які абодва пакінулі разам учора раніцай. Гэта зафіксавала відэакамэра клюбу. На вуліцы хлопцы ўступілі ў канфлікт зь незнаёмымі мужчынамі. (Відавочцы кажуць, што гэта былі ці то кітайцы, ці то якуты). У часе бойкі беларус атрымаў шматлікія нажавыя раненьні.

Забойцы зьніклі зь месца здарэньня на машыне, нумар якой запомнілі відавочцы канфлікту.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG