Юшчанка і Лукашэнка будуць “сам-насам”

Віктар Юшчанка і Аляксандар Лукашэнка сустрэнуцца 20 студзеня ў Чарнігаве (Украіна).

“Заплянавана, што прэзыдэнты правядуць сустрэчу ў фармаце “сам-на-сам”, пасьля чаго пад іх кіраўніцтвам адбудзецца ўкраіна-беларускія перамовы”, паведамляе прэсавая служба Юшчанкі.

У прэсавай службе Аляксандра Лукашэнкі пацьвердзілі, што 20 студзеня кіраўнік Беларусі сустрэнецца з Віктарам Юшчанкам.

Пра гэтую сустрэчу гаварыў 10 студзеня амбасадар Украіны ў Беларусі Ігар Ліхавы: “Рыхтуецца працоўны візыт ва Ўкраіну прэзыдэнта Беларусі, затым будзе афіцыйны візыт. Мы рыхтуем цэлы пакет дакумэнтаў да гэтых сустрэч".