Дазорцам патрыярхавага пасаду абраны мітрапаліт Кірыл

Аляксій ІІ, за ім — мітрапаліт Кірыл і жонка Мядзьведзева

Дазорцам патрыярхавага пасаду Расейскай праваслаўнай царквы абраны мітрапаліт смаленскі й калінінградзкі Кірыл. Рашэньне пра гэта прыняў на экстраным паседжаньні ў Перадзелкіне Сьвятарны сынод.

Мітрапаліт Кірыл — галава аддзелу замежных царкоўных сувязяў — будзе кіраваць царквой да абраньня на Памесным саборы новага патрыярха. Дата сабору будзе вызначаная пасьля пахаваньня патрыярха маскоўскага і ўсяе Русі Аляксія Другога, якое пройдзе 9 сьнежня ў Багаяўленскім катэдральным саборы ў Маскве.

Разьвітаньне з Аляксіем Другім пачнецца сёньня ўвечары ў маскоўскім храме Хрыста Збаўцы.