Міхаіл Бацян: У ЗША мяняюцца прэзыдэнты, а не кірунак

<strong>Міхаіл Бацян</strong>, фота часопіса <a href="http://www.promkompleks.by/oir/editorial/">"Паляваньне і рыбалка"</a>

Былы беларускі дыплямат Міхаіл Бацян таксама адзначае прысутнасьць Зьбігнева Бжэзінскага ў камандзе Барака Абамы:

“Калі я яшчэ працаваў у беларускай амбасадзе ў Варшаве, то там праходзіла вялікая канфэрэнцыя “Міжнародныя дачыненьні і дэмакратыя”. І я тады задаў Бжэзінскаму пытаньне: што ён думае пра нашу краіну і пра кіраўніка нашай дзяржавы? Пра кіраўніка дзяржавы ён выказаўся вельмі непрыемна, і я не хачу гэтага паўтараць. А што датычыць будучыні Беларусі, дык ён тады досыць пераканаўча сказаў, што мяне трохі ўсьцешыла: я ўпэўнены ў тым, што Беларусь будзе нармальнай краінай Усходняй і Цэнтральнай Эўропы. Вось словы Бжэзінскага.

З гэтай прычыны тым больш ня будзе ніякіх відавочных зьменаў у палітыцы ЗША адносна нашай краіны. Дый наагул, у Амэрыцы мяняюцца прэзыдэнты, але калі браць зьнешнепалітычны кірунак, то рэзкіх зьменаў тут я ніколі не заўважаў”.