Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Алена Скрыган: “Стэрэатыпы разбураюцца”


Алена Скрыган
Алена Скрыган
Алена Скрыган, адна з лідэраў Партыі камуністаў беларускай гэтак пракамэнтавала вынікі прэзыдэнцкіх выбараў у ЗША:

“Cкажу шчыра, я да апошняй гадзіны ня верыла, што прэзыдэнтам стане Абама. Мне здавалася, што кансэрватыўная Амэрыка, прыйшоўшы на выбарчыя ўчасткі, не рашыцца зрабіць выбар на карысьць чорнага кандыдата.

Аднак гэта адбылося, і я лічу, што гэта вельмі важна. Гэта дэманструе, што зьмены адбываюцца. Стэрэатыпы, якія панавалі стагодзьдзямі, разбураюцца пад узьдзеяньнем тых працэсаў, якія адбываюцца ў сьвеце.

Перш за ўсё гэта зьвязана, як мне падаецца, з тым крызісам, які пачаўся з Амэрыкі й ідзе па ўсім сьвеце і ў нас, нягледзячы на ўсе запэўніваньні нашага кіраўніцтва. Вельмі важна, што прыйшоў новы чалавек, які зможа павярнуць сытуацыю ў Амэрыцы ў іншы бок. Вельмі важна, што ён мае давер насельніцтва і ня толькі чорнай яго часткі. Гэта карысна ня толькі для Амэрыкі, але й для ўсяго сьвету”.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG