В.Папоў: “Заявы – адно, практыка – іншае”

Вадзім Папоў

Вадзім Папоў – былы кіраўнік Палаты прадстаўнікоў, а цяпер сябра Савета Рэспублікі лічыць, што ня трэба сьпяшацца з высновамі наконт новага прэзыдэнта ЗША:

“Давайце пачакаем. Усясьветная практыка паказвае, што многія кандыдаты ў сваіх перадвыбарчых выступленьнях часам робяць вельмі рэзкія заявы. Гэта палітыка перадвыбарчай барацьбы. А практыка – гэта зусім іншае. Таму будзем ацэньваць па канкрэтных справах.

Ну і потым трэба не забывацца, што эканоміка ўсё ж такі вызначае і рухае многімі палітычнымі дзеячамі. І матывамі, якімі яны пры гэтым кіруюцца. А наша эканоміка разьвіваецца ўстойліва”.