“Гэта вынік намаганьняў вялізнай колькасьці людзей”

Лідэр Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька пракамэнтаваў вызваленьне Аляксандра Казуліна “Свабодзе”.
“Канешне, гэта ёсьць вынік намаганьняў велізарнай колькасьці людзей, перш за ўсё, у Беларусі, якія выходзілі на вуліцу, на акцыі салідарнасьці з палізьняволенымі, у тым ліку з Казуліным. Гэта, ёсьць, канешне ж, дасягненьне і міжнароднай супольнасьці. Тут я ў першую чаргу вызначыў бы ЗША, якія займалі бескампрамісную прынцыповую пазыцыю ў пытаньнях палітвязьняў.

Па-другое, гэта сьведчыць пра тое, што Аляксандар Рыгоравіч адчувае сябе няўтульна. Вось гэты крок сымбалізуе, што ў яго ёсьць праблемы на Ўсходзе, яму трэба адрэгуляваць адносіны, і ён шукае нейкую пляцоўку на Захадзе.

Што ж тычыцца выбарчай кампаніі, то пытаньне палітзьняволеных было галоўным падчас выбарчай кампаніі”.

Фотагалерэя - Аляксандар Казулін