Расею больш не цікавіць Канстытуцыйны акт?

Беларускаму боку няма з кім абмяркоўваць праект Канстытуцыйнага акту.
Такое прызнаньне зрабіў 28 чэрвеня кіраўнік Палаты прадстаўнікоў Вадзім Папоў на прэсавай канфэрэнцыі ў Менску:

“Затрымка – за расейскім бокам, які не дафармаваў сваёй часткі сумеснай камісіі. Таму мы знаходзімся ў падвешаным стане, зьбірацца і абмяркоўваць гэтую тэму пакуль што няма з кім”.

Спадар Папоў таксама сказаў, што трэба “даць крыху часу тандэму Мядзьведзеў — Пуцін вызначыцца з прыярытэтамі”.

Але ў агульным, паводле Вадзіма Папова, “нічога не адмяняецца, апошнія заявы двух прэзыдэнтаў пацьвярджаюць, што саюзнае будаўніцтва працягнутае, у адпаведнасьці з дамоваю аб стварэньні саюзнай дзяржавы”.