"Будзьма дударамі!"

Сёньня ў канцэртнай залі «Менск» пачынаецца міжнародны фэстываль «Дударскі фэст». У ім бяруць удзел дудары з Украіны, Расеі, Польшчы, Літвы, Эстоніі, Баўгарыі і Новай Зэляндыі.
“Дударскі фэст” праводзіцца ў Менску ад 1992 году і зьяўляецца адзінай імпрэзай ва Ўсходняй Эўропе, якая прысьвечаная дудзе. Фэстываль пройдзе пад лёзунгам "Будзьма дударамі!"

Сёлета ў ім бяруць удзел дудары з Украіны, Расеі, Польшчы, Літвы, Эстоніі, Баўгарыі і Новай Зэляндыі.

Паводле арганізатараў, фэстываль прымеркаваны да Вялікадня. Ён нагадвае пра беларускі абрад “валачобніцтва”, падчас якога адбываецца абыход дамоў з дудой і сьпевамі.

Падрабязнасьці ў нашым начным эфіры.