Міліцыянты каля дзьвярэй кватэры А.Бондара

А 7 раніцы ў кватэру актывіста незарэгістраванай арганізацыі “Ініцыятыва” Аляксея Бондара патэлефанавалі міліцыянты. Яны патрабавалі адчыніць ім дзьверы, заяўляючы, што Аляксею трэба паехаць зь імі ў Пракуратуру
Сваякі Аляксея патлумачылі, што дзьверы не адчыняць і Аляксея няма. Двое ў цывільным па-ранейшаму знаходзяцца у пад’езьдзе каля дзьвярэй кватэры.