Л.Левін атрымаў ордэн за заслугі перад Нямеччынай

Сёньня старшыня Саюзу беларускіх габрэйскіх грамадзянскіх арганізацыяў і абшчынаў Леанід Левін атрымаў ордэн “За заслугі перад Нямецкай Фэдэратыўнай Рэспублікай”.

Узнагароду ад імя прэзыдэнта Нямеччыны ўручыў амбасадар у Беларусі Гэбхарт Вайс.

У прэсавым рэлізе амбасады адзначаецца, што гэты ордэн — “знак прызнаньня асаблівых заслуг спадара Левіна ў справе прымірэньня і ўзаемаразуменьня паміж грамадзянамі Беларусі і Нямеччыны”.