Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бэрлін і Брусэль спадзяюцца на канчатковае вызваленьне Казуліна


Франк-Вальтэр Штайнмаер
Франк-Вальтэр Штайнмаер

Сваё спачуваньне з нагоды сьмерці Ірыны Казулінай выказаў сёньня міністар замежных справаў Нямеччыны Франк-Вальтэр Штайнмаер.


Кіраўнік нямецкага МЗС ухваліў рашэньне беларускіх уладаў “аб трохдзённым вызваленьні” палітвязьня Аляксандра Казуліна з тым, каб “ён змог прысутнічаць на пахаваньні жонкі”.

Паводле міністра, “гэтае рашэньне – ня толькі чалавечая норма. Яно знаходзіцца у адным ланцужку з вызваленьнем іншых палітвязьняў ад пачатку году, чаго ў тым ліку намагаўся і нямецкі ўрад. Я спадзяюся, што беларускае кіраўніцтва канчаткова, неадкладна і без умоваў вызваліць спадара Казуліна”, заявіў нямецкі міністар.

“Вызваленьне ўсіх палітвязьняў у Беларусі стала б важнай перадумовай ў справе пакрокавага аднаўленьня дачыненьняў з Эўразьвязам. Нямеччына і яе эўрапейскія партнэры паўтарылі сваё жаданьне да добрага і ўсеабдымнага супрацоўніцтва зь Беларусьсю. Аднак гэтага можна дасягнуць на аснове эўрапейскіх каштоўнасьцяў, дэмакратыі і прынцыпу прававой дзяржавы”, гаворыцца ў заяве кіраўніка нямецкага МЗС, зьмешчанай на інтэрнэт-старонцы замежнапалітычнага ведамства ФРГ.

З патрабаваньнем неадкладна і канчаткова вызваліць Аляксандра Казуліна выступілі таксама і сябры міжнароднага камітэту Эўрапарлямэнту на чале са старшынём Яцкам Сарыюшам-Вольскім. Яны назвалі негуманным тое, што беларускія ўлады ад самага пачатку не далі Казуліну дазволу на ўдзел у пахаваньні жонкі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG