У Полацку моладзь затрымліваюць за налепкі

Налепкі з заклікам адзначыць Дзень Волі 25 сакавіка сталі падставай для затрыманьня Сяргея Глінскага.

Хлопец паведаміў Радыё Свабода, што ў Кастрычніцкім завулку да яго пад’ехала міліцэйская машына. Міліцыянты завезьлі яго ў Цэнтральны РАУС па падазрэньні ў расклейваньні налепак, якіх багата зьявілася гэтым вечарам на вуліцах Полацку.

Пратрымаўшы хлопца ў пастарунку каля гадзіны, супрацоўнікі міліцыі сказалі, што возьмуць у яго пісьмовыя тлумачэньні й хутчэй за ўсё адпусьцяць.