Магілёў: ТБМ павіншавала жанчын відэаролікам

У 10-сэкундным відэароліку сябры суполкі павіншавалі жанчын з 8 сакавіка й пажадалі ім каханьня ды пяшчоты.

Відэаролік на беларускай мове сёньня дэманструецца кожныя дванаццаць хвілін са стацыянарнага рэклямнага экрану ў цэнтры гораду. За дзень яго пакажуць восемдзесят пяць разоў.