Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША асудзілі падпісаньне прэзыдэнтам Польшчы закону аб Інстытуце нацыянальнай памяці, — Дзярждэпартамэнт


Амбасада Польшчы ва Ўкраіне, ілюстрацыйнае фота
Амбасада Польшчы ва Ўкраіне, ілюстрацыйнае фота

У Дзяржаўным дэпартамэнце ЗША заявілі, што асуджаюць рашэньне прэзыдэнта Польшчы Анджэя Дуды падпісаць зьмены ў закон аб Інстытуце нацыянальнай памяці.

Рэкс Тылерсан, архіўнае фота
Рэкс Тылерсан, архіўнае фота

«Злучаныя Штаты расчараваныя тым, што прэзыдэнт Польшчы падпісаў заканадаўства, якое накладае крымінальнае пакараньне за прыпісваньне нацысцкіх злачынстваў польскай дзяржаве. Мы разумеем, што гэты закон будзе перададзены ў Канстытуцыйны суд Польшчы. Прыняцьце гэтага закону нэгатыўна адаб’ецца на свабодзе слова і навуковых дасьледаваньнях», — гаворыцца ў заяве Дзярждэпартамэнту ад 6 лютага са спасылкай на кіраўніка ведамства Рэкса Тылерсана.

У заяве таксама адзначаецца, што ЗША лічаць такія тэрміны, як «польскія лягеры сьмерці» «балючымі і тымі, што ўводзяць у зман». У той жа час «гістарычныя недакладнасьці» такога характару ўплываюць на Польшчу, але з гэтым трэба «змагацца так, каб абараніць асноўныя свабоды», пазначана ў тэксьце заявы.

«Мы лічым, што адкрытыя дэбаты, стыпэндыі і адукацыя — лепшыя спосабы супрацьстаяць распаўсюджваньню лжывых выразаў», — гаворыцца ў заяве.

Анджэй Дуда, ілюстрацыйнае фота
Анджэй Дуда, ілюстрацыйнае фота

6 лютага прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда заявіў, што вырашыў падпісаць закон аб Інстытуце нацыянальнай памяці. Адначасова прэзыдэнт паведаміў, што перадасьць дакумэнт у Канстытуцыйны суд, каб праверыць яго канстытуцыйнасьць.

У ноч на 1 лютага ў польскім Сэнаце (а перад гэтым і ў Сэйме) адбылося галасаваньне за зьмены ў закон аб Інстытуце нацыянальнай памяці, якія прадугледжваюць крымінальны перасьлед тых, хто прыпісвае палякам злачынствы нацыстаў, у прыватнасьці тых, хто ўжывае словазлучэньне «польскія лягеры сьмерці», а таксама тых, хто будзе адмаўляць «злачынствы ўкраінскіх нацыяналістаў», учыненыя да грамадзян Польшчы ў 1925-1950 гадах. Украіна і Ізраіль выказалі нязгоду з прыняцьцем адпаведнага закону, назваўшы яго «неабгрунтаваным».

Польшча: акцыя ў падтрымку закону
Польшча: акцыя ў падтрымку закону
Украіна: акцыя пратэсту супраць польскага закону
Украіна: акцыя пратэсту супраць польскага закону
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG