Магутны землятрус магнітудай 7,3 бала ў нядзелю адбыўся на мяжы Ірану і Іраку. Загінулі ня менш за 145 чалавек (большасьць — у Іране), параненыя больш за 850, дзясяткі застаюцца пад заваламі.
Абноўлена: ня менш за 332 загінулыя, перадае Reuters.
У правінцыі Ірану Керманшах, дзе землятрус ударыў наймацней, абвешчаная трохдзённая жалоба. Галоўны шпіталь правінцыі пашкоджаны і мае праблемы з абслугоўваньнем пацыентаў. Некалькі гарадоў Ірану і Іраку засталіся без электрычнасьці.
Землятрус адчуваўся нават у Турэччыне. Турэцкі «Чырвоны Паўмесяц» рыхтуе пастаўкі тысячаў намётаў, ложкаў і коўдраў да мяжы з Іракам.
У Іране землятрусы адбываюцца хіба не штогод. У сьнежні 2003 году землятрус зруйнаваў старажытны горад Бам, дзе загінула каля 35 тысяч чалавек, параненыя былі 22 тысячы.