Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Урад Украіны прапанаваў замяніць вайсковыя вітаньні на «Слава Ўкраіне» і «Героям слава»


Украінскія вайскоўцы, архіўнае фота
Украінскія вайскоўцы, архіўнае фота

Замест вітаньняў савецкага ўзору Ўрад Украіны прапанаваў афіцыйна ўвесьці вайсковыя вітаньні «Слава Ўкраіне» і «Героям слава».

Адпаведны законапраект № 7549 ад 5 лютага зарэгістраваны ў Вярхоўнай Радзе. Ініцыятарам законапраекту выступіў прэм’ер-міністар Украіны Ўладзімір Гройсман.

Дакумэнтам прапануецца ўнесьці зьмены ў артыкул 84 вайсковага статуту ўнутранай службы Узброеных сілаў, замяніўшы савецкае прывітаньне «Здрастуйте, товариші», «Бажаємо (бажаю) здоров’я» на «Слава Ўкраіне» і «Героям слава».

«На прывітаньне начальніка або старшага паводле вайсковага званьня «Слава Ўкраіне» ўсе вайскоўцы, якія знаходзяцца ў страі або па-за ім, адказваюць: «Героям слава», — гаворыцца ў праекце закону.

Аналягічнымі фразамі прапануецца і разьвітвацца — замест цяперашняй статутнай формы разьвітаньня «До побачення, товариші», «До побачення».

Зварот «таварыш» у законапраекце прапануецца замяніць на «пан» — адпаведна, замест (па-ўкраінску) «товаришу» прапануюць казаць «пане».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG