Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Берасьці затрыманыя Аляксандар Кабанаў і Зьміцер Гарбуноў


Аляксандар Кабанаў, архіўнае фота

Бярозаўскі актывіст АГП Аляксандар Кабанаў анансаваў свой удзел у акцыі «чыстых аркушаў» у Берасьці. На выхадзе з кватэры Берасьці яго затрымала міліцыя.

Актывісту патлумачылі, што забіраюць яго для разьбіральніцтваў за ранейшы ўдзел у масавай акцыі.

Разам з актывістам затрыманы і блогер, журналіст Зьміцер Гарбуноў. Яны дастаўленыя ў Ленінскі РАУС.

У Берасьці і Баранавічах 1 траўня плянуюцца флэшмобы салідарнасьці з працоўнымі і рэпрэсаванымі. Такім чынам абласная ініцыятыва «Свае людзі» мяркуе адзначыць Дзень міжнароднай салідарнасьці працоўных.

XS
SM
MD
LG