Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За час незалежнасьці беларусы «пасталелі» на 5 гадоў


Гарадзенкі займаюцца скандынаўскай хадой у парку Пышкі
Гарадзенкі займаюцца скандынаўскай хадой у парку Пышкі

Сярэдні ўзрост беларуса сёньня — 37,3 году, беларускі — 42,5 году.

Згодна з аглядам Белстату, сярэдні ўзрост насельніцтва Беларусі на 2016 год складаў 40,1 году.

Жанчыны Беларусі маюць сярэдні ўзрост 42,5 году, мужчыны — 37,5 году. Гараджане маладзейшыя за сялянаў: 38,8 году супраць 44,5 году. Пры гэтым мужчыны ў вёсцы маюць амаль такі ж сярэдні век, як жанчыны ў горадзе. Самы «стары» рэгіён — Віцебская вобласьць (41,5 году), самы «малады» — сталіца (38,3 году).

З 1990 году сярэдні ўзрост беларусаў павялічыўся на 5 год (гараджане «пасталелі» на 6,8 году). Чаканая працягласьць жыцьця складае 73,9 году, з 2010 году яна павялічылася на 3,5 году. Гараджанам прагназуецца 75 год, вяскоўцам — 70,4 году.

Сярэдні ўзрост павялічваецца ў сярэднім па ўсёй Зямлі, найбольш «старэе» насельніцтва Заходняй Эўропы, Скандынавіі і Японіі.

На пачатак 2016 году ў Беларусі жывуць 9,498 млн чалавек, з 5,077 млн жанчын і 4,421 мужчын. За 2015 год дзяцей стала на 34 тысячы больш. Каля трох чвэрцяў беларусаў — гараджане, каля 70% зь іх жывуць у гарадах з насельніцтвам звыш 100 тысяч. Свайго піку насельніцтва Беларусі дасягнула ў сярэдзіне 90-х (амаль 10,2 млн), спадала да 2013 году (да 9,464), затым пачало паволі расьці.

У індэксе сацыяльнага прагрэсу Беларусь — на 66-м месцы ў сьвеце.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG