Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У індэксе сацыяльнага прагрэсу Беларусь — на 66-м месцы


Ілюстрацыйнае фота.

Ілюстрацыйнае фота.

Паводле індэксу сацыяльнага прагрэсу за 2016 год, Беларусь вышэй за Расею, але ніжэй за Грузію.

Індэкс сацыяльнага прагрэсу вымяраецца з пункту гледжаньня дабрабыту насельніцтва і сацыяльнага прагрэсу. Ён быў распрацаваны ў 2013 годзе пад кіраўніцтвам прафэсара Гарварду і кіраўніка The Social Progress Imperative Майкла Портэра.

Дасьледаваньне ахоплівае 133 краіны ( 94% насельніцтва сьвету). Яшчэ 27 краінаў прааналізаваныя па шэрагу паказчыкаў, што павялічвае ахоп насельніцтва зямлі да 99%.

Як пішуць аўтары дасьледаваньня, калі б уявіць, што сьвет — гэта адзіная краіна, дык ацэнка паводле індэксу прагрэсу складала б 62.88 па індэксе сацыяльнага прагрэсу, займаючы месца паміж Кыргызстанам і Манголіяй. Аднак у рэальнасьці паказчыкі паміж краінамі вельмі розьняцца.

Маючы ў сукупнасьці 2 мільярды насельніцтва, Кітай (ніжні сярэдні паказчык сацыяльнага прагрэсу) і Індыя (нізкі паказчык сацыяльны прагрэс) моцна ўплываюць на агульны сусьветнай індэкс.

Паказальна, што краіны з высокім і вельмі высокім індэксам сацыяльнага прагрэсу маюць збалянсаваныя ўзроставыя групы — людзей маладзейшых за 25 гадоў, ад 25 да 54 гадоў, і старэйшых за 55. У краінах з нізкім узроўнем сацыяльнага прагрэсу, працягласьць жыцьця меншая, а ўзровень нараджальнасьці больш высокі.

Пяцёрка лідэраў паводле індэксу сацыяльнага прагрэсу выглядае наступным чынам: Фінляндыя (90,09), Канада (89,49), Данія (89,39), Аўстралія (89,13), Швэйцарыя (88,87). Далей ідуць Швэцыя (88,80), Нарвэгія (88,70), Галяндыя (88,65).

Да катэгорыі з індэксам высокага сацыяльнага прагрэсу належыць Харватыя, да катэгорыі верхняга індэксу — Сэрбія і Грузія. Далей ідуць краіны з індэксам верхняга сярэдняга сацыяльнага прагрэсу. А менавіта, Украіна знаходзіцца на 63-м месцы, Беларусь — на 66-м, Малдова — на 72-м, Расея — на 75-м.

Да катэгорыі нізкага сацыяльнага прагрэсу аднесены Пакістан (113-е месца), вельмі нізкі сацыяльны прагрэс — у Аўганістанане (132-е месца).

XS
SM
MD
LG