Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вырастуць пэнсіі пэнсіянэраў-сілавікоў. На цывільных указ не распаўсюджваецца


Аляксандар Лукашэнка падпісаў указ аб пэнсійным забесьпячэньні некаторых катэгорый грамадзянаў. Дакумэнт апублікаваны на Нацыянальным прававым партале.

Згодна з указам, падвышаюцца пэнсіі для колішніх супрацоўнікаў сілавых і кантрольных дзяржаўных органаў.

Так, пэнсіі пэнсіянэрам зь ліку вайскоўцаў, супрацоўнікаў ваенізаваных арганізацый, органаў унутраных спраў, Сьледчага камітэту, Дзяржаўнага камітэту судовых экспэртыз, падразьдзяленьняў па надзвычайных сытуацыях, органаў фінансавых расьсьледаваньняў падлягаюць пераразьлiку з ужываньнем падвышальных каэфіцыентаў: сёлета ад 1 верасьня — 0,83; ад 1 сьнежня — 0,85. Ад 1 ліпеня 2018 году — 0,9; ад 1 студзеня да 30 чэрвеня 2019 году — 0,95.

Пэнсіянэрам зь ліку вайскоўцаў, супрацоўнікаў ваенізаваных арганізацый, звольненых са службы падчас прыкамандзiраваньня да дзяржаўных органаў або ажыцьцяўленьня на прафэсійнай аснове дэпутацкіх паўнамоцтваў, або звольненых без прызначэньня на пасады ў воінскіх фармаваньнях і ваенізаваных арганізацыях, пэнсіі вылічаюцца да 1 верасьня, зыходзячы з памеру базавага акладу, вызначанага ад 1 студзеня. Пры гэтым памеры іхніх пэнсій за жнівень ня могуць быць ніжэйшыя за памеры пэнсій, выплачаных у ліпені.

Таксама ёсьць не пацьверджаныя афіцыйна зьвесткі пра істотны рост заробкаў супрацоўнікаў сілавых структураў.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG