Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Mercedes-Benz папрасіў прабачэньня ў Кітаю за цытаваньне Далай-ламы, — Reuters


Далай-лама, архіўнае фота
Далай-лама, архіўнае фота

Нямецкі аўтавытворца Mercedes-Benz папрасіў прабачэньня ў кітайскіх карыстальнікаў за зьмяшчэньне ў Instagram выявы аднаго са сваіх аўтамабіляў з цытатай духоўнага лідэра Тыбэту Далай-ламы, якога ў Кітаі лічаць «небясьпечным сэпаратыстам», піша Reuters.

У сваёй заяве на вэб-плятформе Weibo нямецкі аўтавытворца заявіў, што неадкладна сьцёр «супярэчлівы допіс» і папрасіў прабачэньня ў кітайскага народу. У сетцы Instagram побач з аўтамабілем Mercedes белага колеру была разьмешчаная цытата Далай-ламы: «Паглядзіце на сытуацыю з розных бакоў, і вы станеце больш адкрытымі».

Гэты допіс у сацыяльнай сетцы выклікаў крытыку сярод кітайскіх карыстальнікаў, бо Кітай далучыў Тыбэт у 1951 годзе, і Далай-лама быў у выгнаньні за мяжой з 1959 году.

«Мы неадкладна ажыцьцявім крокі для паглыбленьня нашага разуменьня кітайскай культуры і каштоўнасьцяў, у тым ліку нашымі міжнароднымі супрацоўнікамі, каб дапамагчы стандартызаваць нашы дзеяньні, каб гэтая праблема больш не паўтарылася», — гаворыцца ў заяве.

Замежныя брэнды ў Кітаі спрабуюць прыцягнуць мясцовых пакупнікоў з прычыны росту іх пакупніцкіх магчымасьцяў.

Прабачэньні за цытату Далай-ламы ў кітайскім сэгмэнце сеткі, як піша Reutеrs, можа сьведчыць, што замежны брэнд Mercedes-Benz баіцца страціць у Кітаі рэпутацыю.

Выданьне адзначае, што ў мінулым месяцы пад удар трапілі авіякампанія Delta Air Lines і вытворца адзеньня Zara праз тое, што пазначалі Тыбэт і Тайвань як краіны, тады як Кітай прэтэндуе на сувэрэнітэт над абодвума раёнамі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG