Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Эўрапарлямэнце паглядзелі, як «Жыве Беларусь!»


Перад праглядам фільму. Photo by Helena Milewicz, PJN Group, European Parliament
Перад праглядам фільму. Photo by Helena Milewicz, PJN Group, European Parliament
Каля 170 чалавек прыйшлі на прагляд фільму «Жыве Беларусь!» у Эўрапарлямэнце. Дэпутаты, запрошаныя госьці, супрацоўнікі Эўрапарлямэнту і Эўракамісіі, прадстаўнікі беларускай эміграцыі.

Паказ быў арганізаваны дэпутатам Эўрапарлямэнту да Польшчы і актыўным прыхільнікам беларускай дэмакратычнай апазыцыі Маркам Мігальскім. Падчас свайго вітальнага выступу палітык адзначыў, што мэта гэтага мерапрыемства — прыцягнуць увагу да праблемаў Беларусі. Паводле Мігальскага, для многіх заходнікаў, Беларусь — як Афрыка, недзе далёка, а насамрэч усё гэта адбываецца за пару сотняў кілямэтраў ад мяжы Эўразьвязу:

«Менавіта таму паказы фільмаў, як „Жыве Беларусь!“, важныя. Набліжаюць і паказваюць тое, што адбываецца за ўсходняй мяжой. Сцэны зь фільму адбываюцца ў турмах, якія знаходзяцца ад мяжы Эўразьвязу ўсяго за 50 км. Гэта ганьба для Лукашэнкі, але і для Эўразьвязу», — сказаў Марэк Мігальскі.



Жонка Мікалая Статкевіча Марына Адамовіч распавяла пра сытуацыю вакол свайго мужа, а таксама пералічыла імёны ўсіх палітвязьняў.

«Калі вы турыстам прыедзеце ў Беларусь, вы не пабачыце той краіны, якой яна паказана ў фільме. Часам мне здаецца, што ў нас дзьве паралельнай Беларусі, якія паміж сабой не перасякаюцца. Можна жыць і ня ведаць, што адбываецца зь іншага боку» — сказала Марына Адамовіч.



Таксама яна заклікала эўрапейцаў ня верыць уладам і ня весьці дыялёг з рэжымам.

Пасьля прагляду фільму рэжысэр фільму Кшыштаф Лукашэвіч, адказваючы на пытаньне, ці ня лічыць ён, што такі фільм можа зьнеахвоціць беларусаў змагацца, Лукашэвіч сказаў,што фільм перш за ўсё мае перадаць атмасфэру страху і бязьвер’я, якая пануе ў грамадзтве, а таксама зьвярнуць увагу замежнікаў на праблемы ў Беларусі.

Марэк Мігальскі і Кшыштаф Лукашэвіч. Фота Helena Milewicz, PJN, European Parliament
Марэк Мігальскі і Кшыштаф Лукашэвіч. Фота Helena Milewicz, PJN, European Parliament


Журналіст Свабоды і сусцэнарыст фільму Францішак Вячорка адзначыў, што гісторыі, паказаныя ў фільме, адбываліся з рознымі людзьмі ў Беларусі і ў розны чаc.

«Гэта фільм пра моладзь, а таксама пра моц новых інфармацыйных тэхналёгіяў і мэдыяў. Інтэрнэт у Беларусі — практычна апошняя незалежная прастора, непадкантрольная ўладам», — адзначыў Вячорка.

Улетку фільм «Жыве Беларусь!» удзельнічаў у Міжнародным брусэльскім фэстывалі і атрымаў узнагароду за найлепшы сцэнар. Таксама фільм быў уганараваны галоўнымі прызамі на фэстывалях у Вене, Стамбуле і Варшаве.



Фота Helena Milewicz, PJN Group, European Parliament
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG