Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вячаслава Касінерава аштрафавалі за акцыю салідарнасьці з антыфашыстамі


Вячаслаў Касінераў, архіўнае фота
Вячаслаў Касінераў, архіўнае фота

Актывіста «Пошугу» і фігуранта «справы графіцістаў» Вячаслава Касінерава пакаралі штрафам у 30 базавых велічынь (6,3 млн рублёў).

Касінерава зьвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве, якое адбылося 8 красавіка ў Менску каля будынку гарадзкога ўпраўленьня Сьледчага камітэту.

Тады некалькі юнакоў на знак салідарнасьці з арыштаванымі антыфашыстамі вывесілі расьцяжку «Лапы прэч ад антыфашыстаў» і запалілі фаеры.

Адміністрацыйную справу актывіста разглядаў Цэнтральны суд Менску, паведамляе «Вясна».

У першы дзень паседжаньня 26 красавіка судзьдзя Вікторыя Шабуня адправіла пратакол на дапрацоўку, бо ў ім выявілася багата недакладнасьцяў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG