Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На дзяржаўнай мяжы намесьнік старшыні АГП трапіў у сьпісы нядобранадзейных


Васіль Палякоў
Васіль Палякоў

Праваабаронцы паведамляюць, што намесьнік старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі Васіль Палякоў другі раз за месяц праходзіць асабісты агляд на дзяржаўнай мяжы.

Як піша gomelspring.org, 28 сьнежня ў дарозе зь Вільні ў Менск на памежным пераходзе «Гудагай» для правядзеньня асабістага мытнага агляду памежнікі зьнялі зь цягніка Васіля Палякова. Падчас пільнага агляду яго прымусілі здымаць вопратку і нават абутак.

Пасьля асабістага агляду намесьнік старшыні АГП мусіў амаль тры гадзіны чакаць мясцовага дызэль-цягніка, каб дабрацца да Менску. Памежнікі ды мытнікі нават не хавалі, што асабістыя дадзеныя палітыка знаходзяцца ў іх у нейкай базе дадзеных. Па дазвол на правядзеньне асабістага агляду палітыка мытнікі тэлефанавалі начальніку Ашмянскай мытні.

Гэта другі выпадак за апошні час, калі палітыку на дзяржаўнай мяжы ўчыняюць пільны асабісты агляд. Аналягічная сытуацыя склалася 4 сьнежня ў нацыянальным аэрапорце «Менск», калі Палякоў разам з групай праваабаронцаў накіроўваўся па справах у Варшаву. Як толькі памежніца спраўдзіла пашпарт палітыка, адразу паклікала старшага. Той, у сваю чаргу, выклікаў памежнікаў, якія дзеля мытнага агляду рэчаў нават вярнулі здадзены багаж. Тады Палякоў ледзь не спазьніўся на самалёт.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG