У Санкт-Пецярбургу невядомыя ўзарвалі аўтамабіль, у якім знаходзіліся расейскі вайсковец і яго жонка. Як паведамляюць расейкія выдыньні «Фантанка» і Baza, мужчына загінуў, яго жонку шпіталізавалі зь цяжкімі раненьнямі.
Выбух адбыўся раніцай у чацьвер на Колпінскай шашы ля мікрараёна «Славянка». За рулём аўтамабіля быў падпалкоўнік расейскага войска, ягонае імя не раскрываецца. Паводле крыніцы мясцовага выданьня «Фантанка» ён служыў у частцы ВВС і СПА расейскага войска.
Паводле папярэдніх зьвестак, у машыне спрацавала самаробнае выбуховае прыстасаваньне. Сьледчы камітэт Расеі паведаміў аб завядзеньні крымінальнай справы «па факце ўзгараньня аўтамабіля». Па якім артыкуле заведзеная справа, не ўдакладняецца, піша Расейская служба Радыё Свабода.