Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 30 траўня: Тату-фэст-2015


Падзеі і даты гэтага дня

Афіша:

У менскіх школах і гімназіях — апошні званок.

У менскім «Палацы Мастацтваў» (вул. Казлова, 3) пройдзе Трэці беларускі фэстываль татуіроўкі «Tattoo Fest 2015». Фэст зьбярэ найлепшых тату-майстроў і прадстаўнікоў тату-студый Беларусі. Арганізатары фэстывалю гэтак хочуць павялічыць цікавасьць да мастацтва татуіроўкі як у майстроў, гэтак і прыхільнікаў тату-культуры, а таксама пазыцыянаваньне татуіроўкі, як значнай часткі беларускай гісторыі і мастацкай культуры ў сучасным кантэксьце. Фэст будзе праходзіць цягам 2 дзён ад 10 да 22 гадзіны.

У Менску пройдзе круглы стол «Украіна — terra incognita». Месца правядзеньня: BonHotel (вул. Прытыцкага, 18/2). Запрошаныя экспэрты з Украіны Тарас Кавальчук і Любоў Колдзіна. Пачатак а 18-й гадзіне.

На хутары Вайцюшкі ў Наваградзкім раёне Гарадзеншчыны адбудзецца паэтычна-музычны фэст «Салаўё». Удзельнічаюць: Ігар Бабкоў, Альгерд Бахарэвіч, Адам Глобус, Сяргей Харэўскі, Юлія Цімафеева і іншыя. Таксама адбудзецца канцэрт Зьмітра Вайцюшкевіча.

У музэі ў Дудутках пройдзе Дударскі фэст 2015. Ён распачнецца канфэрэнцыяй «Захаваньне дударскай традыцыі Прыбалтыйскага рэгіёну Эўропы», пазьней пройдзе канцэрт гуртоў Стары Ольса, Літы Талер, ПАВА ды іншых. Пачатак а 11 гадзіне.

У Менску пройдзе «Модны летнік». У праграме продаж адзеньня, упрыгожваньняў, лекцыя і майстар-кляс. Удзельнікі: беларускі брэнд HONAR, Tikota Unique ды іншых. Пачатак а 13-й гадзіне ў заводзе «Гарызонт» (вул. Куйбышава, д. 22, корп. 6, пам. 106).

Гэты дзень у гісторыі:

1814 — Напалеон быў сасланы на востраў Эльба.

1999 — адбылася трагічная цісканіна ў пераходзе станцыі мэтро «Няміга» у Менску, загінулі 53 чалавекі.

2001 — адкрылася для наведвальнікаў філія Літаратурнага музэю Янкі Купалы ў Яхімоўшчыне.

Гэты дзень у памяці:

1416 — памёр Гэранім Праскі, чэскі рэлігійны дзеяч, паплечнік Яна Гуса.

1431 — спаленая на вогнішчы Жанна д’Арк, нацыянальная гераіня Францыі і каталіцкая сьвятая.

1778 — памёр Вальтэр, францускі філёзаф.

1896 — нарадзіўся Канстанцін Саньнікаў, беларускі і савецкі рэжысэр, актор.

1927 — нарадзіўся Вітаўт Кіпель, беларуска-амэрыканскі грамадзкі дзяяч і публіцыст.

Вітаўт Кіпель
Вітаўт Кіпель

1930 — нарадзіўся Клінт Іствуд, амэрыканскі кінаактор і кінарэжысэр.

1942 — нарадзіўся Антанін Баяя, чэскі літаратар.

1946 — нарадзіўся Вальдэмар Калінін, цыганскі паэт, перакладчык.

1960 — Барыс Пастарнак, расейскі паэт і пісьменьнік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі ў літаратуры 1958 году.

Барыс Пастарнак
Барыс Пастарнак

Цытата:

«Вайна ператварае ў дзікіх зьвяроў людзей, народжаных, каб жыць братамі».

Вальтэр

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG