Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Узяў пазыку — частку аддай дзяржаве


Ад 1 студзеня падаходны падатак неабходна плаціць ня толькі з заробкаў, але і з пазычаных грошай у суседа або замежнага сябра.

Гэта тычыцца найперш таго, хто пры запаўненьні дэклярацыі аб даходах і маёмасьці растлумачаць, што кватэру ці машыну купіў за пазычаныя грошы. Пазыковая расьпіска можа быць аформлена хоць пяць гадоў таму, паведамляе газэта «Вечерний Гродно».

Да такіх жа крэдытаў і пазык аднесьлі даходы ад замежных арганізацый і прадпрымальнікаў.

Як паведамілі ў Гарадзенскай абласной падатковай інспэкцыі, не абкладаецца падаткам пазыка ў блізкіх сваякоў, апекуна, апекуна і апякунца.

Пасьля вяртаньня пазыкі можна вярнуць і падатак.

Для гэтага трэба падаць адпаведную заяву падаткавіку, які пацьвердзіць вяртаньне доўгу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG