Жорсткія баі за кантроль над Бахмутам зь вялікімі стратамі з абодвух бакоў называюць самай кровапралітнай пяхотнай бітвай з часоў Другой сусьветнай вайны. Расейская армія штурмуе Бахмут зь ліпеня 2022 года. Горад разбураны, але Ўзброеныя сілы Ўкраіны працягваюць супраціўляцца. На фота – будні ўкраінскіх вайскоўцаў 28-й асобнай мэханізаванай брыгады імя Рыцараў Зімовага паходу, якія ўтрымліваюць адзін з участкаў фронту пад Бахмутам. Крыніца: Reuters