Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як паранены салдат з КНДР уцёк у Паўднёвую Карэю. ВІДЭА


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Камандаваньне ААН у Паўднёвай Карэі апублікавала відэа ўцёкаў вайскоўца Паўночнай Карэі ў Паўднёвую Карэю праз дэмілітарызаваную зону.

Вайсковец КНДР уцякаў спачатку на вайсковым джыпе, потым пешкі. Яго перасьледавалі прынамсі чацьвёра вайскоўцаў, стралялі ў яго бок. Ужо на дэмаркацыйнай лініі ўцякач атрымаў некалькі раненьняў, прынамсі пяць ці шэсьць.

Калі салдат перабег дэмаркацыйную лінію, ён упаў і застаўся ляжаць, але вайскоўцы з Паўднёвай Карэі прапаўзлі да яго і выцягнулі да верталёту, а затым даставілі ў шпіталь у Сэуле.

Цяпер салдат у цяжкім стане. Ён папрасіў паглядзець паўднёвакарэйскае ТВ, каб пераканацца, што не застаўся ў Паўночнай Карэі. Каб супакоіць яго, лекары павесілі ў палаце сьцяг Паўднёвай Карэі. Паводле шэрагу СМІ, у параненага знайшлі ў страўніку надзвычай вялікіх паразытных чарвякоў.

З Паўночнай Карэі штогод уцякаюць сотні чалавек, але за ўцёкі з КНДР можа пагражаць зьняволеньне і перасьлед усіх сваякоў уцекача. Уцёкі менавіта праз дэмілітарызаваную зону, што пільна ахоўваецца абодвума бакамі, даволі рэдкія — апошні такі выпадак быў у 2007 годзе, перадапошні — у 1998-м.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG