Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У парлямэнцкі сьпіс Тацяны Караткевіч адабралі першых 10 кандыдатаў


Тацяна Караткевіч, архіўнае фота
Тацяна Караткевіч, архіўнае фота

Да выбараў у Палату прадстаўнікоў, якія згодна з законам павінны прайсьці не пазьней за верасень 2016 году, грамадзянская кампанія «Гавары праўду» пачала рыхтаваць сваіх кандыдатаў. Яны ўвойдуць у пазапартыйны сьпіс «ТаК! За мірныя перамены».

«За тры тыдні мы адабралі першых дзесяць патэнцыйных кандыдатаў», — паведаміла сёньня Свабодзе былая кандыдатка на прэзыдэнта:

«Пераважна сярод іх беспартыйныя грамадзяне, якія далучыліся да нашай каманды падчас прэзыдэнцкіх выбараў. Гэта, як кажуць, людзі зьнізу. Сярод іх, напрыклад, Закрэўская Аксана, Леанід Дубаносаў — нашы рэгіянальныя актывісты. Ёсьць прэтэндэнты і з маіх давераных асобаў падчас прэзыдэнцкай кампаніі — той жа экспэрт у галіне нацыянальнай бясьпекі Леанід Спаткай.

Паступаюць і іншыя прапановы. Я пляную правесьці сьнежань у рэгіянальных паездках, каб сустрэцца зь людзьмі, якія гатовыя актыўна ўдзельнічаць у парлямэнцкай кампаніі».

За тры тыдні спадарыня Караткевіч разам з актывістамі грамадзянскай кампаніі пабывала ў Гарадзенскай, Берасьцейскай, Гомельскай і Менскай абласьцях. Да канца году лідэр «Гавары праўду» зьбіраецца наведаць 35 гарадоў і мястэчак, адкуль да яе прыйшлі просьбы выбарцаў аб сустрэчах і супрацы.

Спадарыня Караткевіч кажа, што ў «Гавары праўду» няма мэты ахапіць сваімі кандыдатамі ўсе 110 выбарчых акругаў:

«Наша мэта — якасьць кандыдатаў і якасьць самой выбарчай кампаніі. Ахвотных шмат. І нас радуе, што ёсьць ахвотныя, ёсьць патэнцыял. І мы хочам падрыхтаваць якасных кандыдатаў, якасныя каманды і добрую для іх праграму».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG